- палумісак
- палумісак (паўмісак), -ска
м.
Неглубокая миска.Можа ў біклагах скупа віна, ў латках мачанка вымачана, на палумісках мала кілбас, ці караваем абнеслі вас? Танк. Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. Сабаленка. Жонка... забразгаўшы заслонкаю, выняла з печы і паднесла Каетану паўмісак з дранымі аладкамі. Броўка. На хату не вытыкаўся (бусел), аднак і не зашываўся ў цёмны куток пры набліжэнні чалавека, кляваў, што стаўлялі, найчасцей вараную бульбу ў глыбокім паўміску. Лужанін.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.